У адзiнстве чакаў цемру,
З’яўляўся хвалюючы сэнс.
Вадзiў iндзейскую хеўру
У цёмны харкаўскi лес.
Глядзеў у глыбокi калодзеж,
Там жыў бескрылы анёл.
Шукаў чарадзея. А дзе ж ён?
Хацеў, каб на месяц адвёў.
Месяц – братка мой.
Месяц мой.
Месяц – братка мой.
Месяц мой.
Хаваўся ў цудоўны асiннiк,
Дзядуля шукаў з бiзуном.
Наводзiў на поўнач гадзiннiк,
Каб здацца ночы ў палон.
Вера мая – восень,
Сонца толькi ў снах.
Маiх архангелаў – восем,
Ляцяць, як птушкi на дах.
Месяц – братка мой.
Месяц мой.
Месяц – братка мой.
Месяц мой.
Месяц – братка мой.
Месяц мой.
Месяц – братка мой.
Месяц мой.